http://www.svabodmmmsdce3rmzoor5cw3byj6rqss4q6bh2yfhux2dbmobnpg5ead.onion/a/30248339.html
Зьбіўшыся поцемкамі з маршруту, доўга блудзіў прасёлачнымі дарогамі, покуль мае GPS і Volkswagen Golf ня вынесьлі мяне выпадкова на зіхоткія агні Las Vegas Center, гасьцінічны комплекс уздоўж старога познаньскага тракту. Ушчэнт здарожаны, я змог нарэшце расслабіцца, выпіць піва, павячэраць і пераначаваць… З тае пары штогод, на шляху туды і назад, я спыняюся ў польскім Лас-Вэгасе.